2 лютага на базе “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі ўпершыню ў сценах новага “Рэсурснага цэнтру сацыяльнай інтэграцыі” прайшла сустрэча прадстаўнікоў дамоў-інтэрнатаў, дабрачынных фондаў і арганізацый, а таксама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Арганізатарам гэтага мерапрыемства выступіў старшыня праўлення Віцебскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў" Эдуард Авецісян. Сустрэча прайшла плённа, у цёплай атмасферы. Дырэктар “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Аніскевіч выступіў з прывітальным словам і распавёў пра дзейнасць нашай арганізацыі. З гэтага моманту, раз на месяц, на базе нашага цэнтру будуць арганізоўвацца падобныя мерапрыемствы. Дзякуючы гэткім сустрэчам мы зможам удасканаліць і скаардынаваць арганізацыю нашай дзейнасці. І хай нам дапаможа Бог!

stol