24 траўня “Карытас Віцебск” зладзіў вандроўку-экскурсію ў музейны комплекс “Дукорскі маёнтак” для людзей з інваліднасцю з г.Глыбокае. Удзельнікі экскурсіі наведалі музей, прысвечаны ранняй гісторыі вёскі Дукора, а таксама яе шматлікім уладальнікам, пабачылі маляўнічы парк, паляну казак, вуліцу народных майстроў, бровар і незвычайны дом-пярэкрут. Падмацаваныя смачнымі пачастункамі, нашыя вандроўнікі выправіліся далей. У межах экскурсіі рабяты з Глыбокага наведалі таксама мемарыяльны комплекс Хатынь. Дадому ўсе выправіліся з новымі ўражаннямі і ў цудоўным настроі! Вандроўка сталася магчымай дзякуючы фінансавай падтрымцы “Карытас Кёльн”.

12

14

16

15

111

Похожие товары