9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Карытас наведаў дыялогавую пляцоўку ў санаторыі "Жамчужына"
20 снежня дырэктар Карытас Віцебск ксёндз канонік Віктар Місевіч і намеснік дырэктара Крысціна Дулебава прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы з сем'ямі, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.
Мерапрыемства прайшло на базе санаторыя "Жамчужына". У перадсвяточнай абстаноўцы ўдзельнікі абмеркавалі хвалюючыя пытанні аб ільготах, відах дапамогі і многае іншае з чым сутыкаюцца сем'і з дзецьмі з інваліднасцю.
З нагоды свята Божага Нараджэння, да якога застаюцца лічаныя дні, дырэктар Карытас уручыў сем'ям калядныя падарункі.
Крысціна Дулебава