9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Карытас Віцебскай дыяцэзіі запрашае да ўдзелу ў мастацкім конкурсе “Супакой Мой даю вам” (+палажэнне)
Карытас Віцебск запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у мастацкім конкурсе. У гэтым годзе тэмай конкурсу была абрана цытата з Евангелля паводле Яна “Супакой Мой даю вам” (Ян 14, 27).
Мэтай конкурсу з’яўляецца ўмацаванне хрысціянскіх традыцый і духоўна-маральных каштоўнасцей, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей, моладзі і дарослых.

Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях:
- малодшая катэгорыя — 6-10 гадоў;
- сярэдняя катэгорыя — 11-17 гадоў;
- старэйшая катэгорыя — 18 гадоў і старэйшыя.
Час правядзення: кастрычнік – лістапад 2026 г.
Патрабаванні да работ:
- малюнак на тэму “Супакой Мой даю вам” Ян 14, 27, павінны быць выкананы ў любой мастацкай тэхніцы, на фармаце А4 або А3;
- адзін аўтар можа даслаць адну работу;
- малюнак павінен адпавядаць тэме Конкурсу;
- малюнак не можа ўдзельнічаць у іншых конкурсах;
- арыгінальнасць ідэі (кожны малюнак будзе правярацца на арыгінальнасць: забаронена перамалёўваць малюнкі з інтэрнэту і іншых крыніц);
- дзіцячы малюнак павінен быць выкананы без дапамогі дарослых.
Умовы ўдзелу:
- кожная конкурсная работа павінна быць разборліва падпісана на беларускай мове (Назва работы, прозвішча, імя, узрост, мясцовасць, назва парафіі, тэлефон і адрас).
- работы павінны быць прадстаўлены да 16 лістапада 2026 года на адрас: Карытас, вул. Чкалава 52, к.1, г. Віцебск 210041, Беларусь.
Тэлефон, вайбер, тэлеграм: +375 29 593 76 53; e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
Прэзентацыя работ і ўрачыстае ўзнагароджванне адбудзецца 22 лістапада 2026 г. па адрасе: г. Віцебск, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28 (Віцебская катэдра) пасля Святой Імшы ў 11:30.
Увага! Перад удзелам у мастацкім конкурсе запрашаем азнаёміцца з Палажэннем. У Палажэнні змешчаны дакладныя патрабаванні да работ удзельнікаў і іх афармлення.





