Логотип

Благотворительное
католическое общество

Каритас

Витебской епархии

9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье

Image
Image
Image

Ліст на ІІІ нядзелю Вялікага посту. Нядзеля Карытас

Дарагія браты і сёстры!

Мы ўсе разам з вамі перажываем чарговы Вялікі пост. Як вядома, гэта – асаблівы час магчымасцяў для ўзбагачэння свайго духоўнага жыцця. Прымаючы ўдзел у набажэнствах, прыступаючы да святых сакрамантаў, мы наталяемся Божай ласкай. Становімся моцнымі духоўна. Каб адкінуць далей ад сябе подступы злога духа, мы звяртаем сваю ўвагу на дабравольнае адрачэнне ад нейкіх прыемнасцяў. Мы посцім. Аднак, дакладна ведаем, што, каб быць сапраўдным хрысціянінам, недастаткова толькі прысвячаць свой час на малітву і пасціцца. Неабходна таксама праяўляць любоў, міласэрнасць і спагаду.

Папа Бэнэдыкт ХVІ у энцыкліцы “Бог ёсць любоў” піша: “Любоў да бліжняга, якая грунтуецца на любові да Бога, з’яўляецца, перш за ўсё, абавязкам кожнага веруючага, а таксама абавязкам усёй касцельнай супольнасці, на кожным яе ўзроўні…” [20].

Любоў – гэта наш святы абавязак. Менавіта таму асабліва падчас Вялікага посту мы разважаем пра яе на парафіяльных рэкалекцыях. Пра гэтую любоў нам нагадваюць святары падчас казанняў. Яскравым прыкладам ахвярнай любові да бліжняга з’яўляецца святая Маці Тэрэза з Калькуты. Папа Францішак пажадаў, каб яе ўспамін адзначаўся ў Каталіцкім Касцёле 5 верасня. Гэтая святая праз сваё няпростае служэнне паказала, як любіць бліжняга, нават, калі ён адкінуты ўсім грамадствам.

Caritas is Love

“Пост без міласэрнасці – гэта нішто”, - казаў св. Аўгусцін. У ІІІ Нядзелю Вялікага посту па ўсёй Беларусі ва ўсіх парафіяльных супольнасцях адбываецца збор сродкаў на патрэбы Карытас. Карытас – гэта касцельныя структуры ў нашых дыяцэзіях, якія адказваюць за арганізацыю і рэалізацыю дапамогі тым, хто найбольш гэтага патрабуе. Мы ведаем, што вы, дарагія браты і сёстры, стараецеся ў сваім штодзённым жыцці дапамагаць тым, хто ў патрэбе. У многіх з вас з гэтым звязана і вашая праца. Таму сёння хочам сказаць шчыры дзякуй усім тым, хто праз сацыяльнае служэнне дапамагае адзінокім, пакінутым, хворым і бедным людзям.

Шчыры дзякуй выказваем вам, дарагія браты і сёстры, за вашыя ахвяраванні, якія складаеце на патрэбы Карытас. Усе гэтыя сродкі накіроўваюцца на арганізацыю дабрачыннай дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Разам з каталіцкімі замежнымі фондамі ў 2024 годзе нам у Беларусі ўдалося дапамагчы больш чым 46-ці тысячам чалавек. Гэта перадусім людзі з інваліднасцю, старэйшыя і адзінокія асобы, шматдзетныя сем’і і людзі без пастаяннага месца жыхарства. Гэтая дапамога стала рэальнай толькі дзякуючы вашаму добраму сэрцу і дапамозе нашых братоў і сясцёр католікаў з іншых краін.

Канешне, ў параўнанні з мінулымі стагоддзямі сучасныя грамадствы пайшлі далёка наперад у сацыяльнай дапамозе людзям. Сёння нашмат прасцей атрымаць якасную медычную дапамогу. Існуюць дамы для састарэлых, інтэрнаты і прыёмныя сем’і. Аднак, ніводная інстытуцыя не заменіць чалавеку чулага і любячага сэрца. І праявіць сваю міласэрную любоў можна вельмі малым коштам, або і зусім бясплатна. Дастаткова цёплага слова, звычайнай увагі ці проста размовы. Давайце азірнёмся навокал! Можа, хтосьці зусім адзінокі сярод нас? Можа, хтосьці не можа справіцца са сваім прыгнечаным станам? Мы ўсе хочам быць любімымі і заўважанымі, як дарослыя, так і дзеці. Няхай у гэты святы час пакаяння і навяртання ў нас будзе больш братняй любові і міласэрнасці!

У сваім лісце на Вялікі пост 2025 Святы Айцец Францішак нагадвае нам, што хрысціяне пакліканы падарожнічаць разам, а не як адзінокія падарожнікі. Дэвіз юбілею 2025 года «Пілігрымы надзеі» прыпамінае нам, што нашае жыццё – гэта таксама пілігрымка. Давайце ісці гэтай пілігрымкай разам, дапамагаючы тым, хто стаміўся, хто паранены, хто блукае на шляху.

Няхай Панна Марыя, Маці Надзеі, заступаецца за нас і суправаджае нас у нашай жыццёвай вандроўцы.

Давяраючыся вашым малітвам,
дырэктары Карытас Беларусі.

Похожие товары

Все новости

Polska Macierz Szkolna Oddział w Witebsku и «Каритас» Витебской епархии объявляют конкурс рисунков ...
В начале осени 2019 года при финансовой поддержке Мальтийской Службы Помощи, «Каритас» Витебской ...
19 октября благотворительное общество «Caritas» при приходе Святой Троицы в Глубоком вот уже в ...
Вот уже на протяжении нескольких лет "Каритас" Витебской епархии помогает семьям, воспитывающим ...
21 декабря в Глубоком в здании Светлицы была организована рождественская встреча для детей из ...
Благодаря проекту "Образование и функционирование интеграционных светлиц для детей в Беларуси", ...
В Витебской епархии началась реализация проекта "Создание и функционирование интеграционных комнат ...
Перыяд пандэміі - менавіта той час, калі мы ўсе павінны аб'яднацца і дапамагаць адзін аднаму, ...
Людзі старэйшага ўзросту, з хранічнымі захворваннямі і з інваліднасцю найбольш паддадзеныя рызыцы ...
   У рамках праекту "Хатнія жывёлы" Віцебскі Карытас набыў 1050 курэй для 70 сямей з ...
   У рамках праекту "Хатнія жывёлы" Віцебскі Карытас набыў 1050 курэй для 70 сямей з ...
   Наступили школьные каникулы, многие из нас ушли в долгожданный отпуск, а это значит, ...
   К нам пришло лето! То долгожданное время отпусков и отдыха.    Кто-то из ...
   Важным и, безусловно, ответственным этапом в жизни не только малыша, но и родителей ...
   Сёння, дзякуючы дапамозе мальтыйскіх партнёраў, мы перадалі гуманітарную дапамогу для ...
   16 ліпеня, дзякуючы дапамозе нашых партнёраў з Карытас Лінц, мы перадалі прадуктовыя ...
Кожны дзень у Клубе для людзей з інваліднасцю пры Карытас Віцебскай дыяцэзіі праходзіць весела і ...
Карытас Віцебск распачаў акцыю "Прывітанне, школа!" Разам з партнёрамі Карытас Кёльн мы дапамагаем ...
21 жніўня 40 дзяцей з парафіі святога Апостала Андрэя (гп. Лынтупы) ездзілі на экскурсію ў ...
2 верасня ў горад Віцебск прыбыла група з 11 чалавек з інваліднасцю з г. Глыбокае. Для іх была ...
   У верасні гэтага года для дзяцей прыходу Езуса Міласэрнага ў горадзе Паставы была ...
24 верасня 2020 года пасля вячэрняй святой Імшы старэйшыя парафіяне з катэдры Езуса Міласэрнага ...
Затронуть тему родительских собраний, меня подтолкнул случайно услышанный разговор двух мам. Они ...
   Для многих людей этот год стал очень насыщенным на различные события и, в связи с этим ...
   Пандемия, карантинные ограничения, мировой экономический кризис… Новости с подобными ...
   Набліжаецца Свята Нараджэння Пана.    Карытас Віцебскай дыяцэзіі разам з ...
Карытас Віцебскай дыяцэзіі працягвае дапамагаць ва ўмовах пандэміі. У снежнi пры падтрымцы замежных ...
Cёстры і валанцёры, якія працуюць з дзецьмі ў інтэграцыйнай святліцы Карытас у Глыбокім, 29 снежня ...
На пачатку студзеня ў "Карытас Віцебск" адбылося віншаванне з Калядамі і Новым Годам удзельнікаў ...
Карытас парафii Езуса Мiласэрнага у Паставах пры падтрымцы Карытас Віцебскай дыяцэзіі трэцi год ...
Дабрачыннае Каталіцкае Таварыства "Карытас" Віцебскай дыяцэзіі распачало супрацоўніцтва з Аршанскім ...
2 лютага на базе “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі ўпершыню ў сценах новага “Рэсурснага цэнтру ...
У межах праекту "Рэсурсны цэнтр сацыяльнай інтэграцыі ў г. Віцебску" нашы сацыяльныя работнікі ...
Цёплыя сустрэчы ў новым Рэсурсным цэнтры сацыяльнай інтэграцыі “Карытас” распачатыя і адбываюцца ...
Пачалася праца па праекце «Разам! Адказ на Кавід-19 для ўразлівых груп дзяцей у Беларусі ». У межах ...
Працягваецца праца па сацыяльнай дапамозе малазабяспечаным грамадзянам, інвалідам, пенсіянерам, ...
ДКТ “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла ў Рэспубліцы Беларусь дзякуе за ...
Карытас Віцебскай дыяцэзіі пачаў рэалізацыю трэцяга этапу праекта "Сацыяльна-эканамічныя меры ў ...
На гэтым тыдні жыхары Пастаўскага раёна атрымалі хатнюю птушку (курэй) агульным коштам 9 тыс. бел. ...
Карытас Віцебскай дыяцэзіі працягвае аказваць дапамогу ў межах праекта «Разам! Адказ на Кавід-19 ...

Юридический и почтовый адрес:
210041 г. Витебск, ул. Чкалова, д.52, корп.1
УНП 300721049

8(0212) 61 88 22

+375 29 836-99-93

9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье

Способы оплаты для пожертвований

Image
Image
Image
Image
Image
Image

Благотворительное католическое общество «Каритас» Витебской епархии Римско-католической Церкви в Республике Беларусь