З нагоды Дня абароны дзяцей для ўдзельнікаў праекта "Дапамога дзецям" з Пастаўскага раёна была арганізавана паездка Паставы - Гродна - Гервяты. Разам з кс. Анджэем Бульчакам, пробашчам парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах, спадарыняй Жанай Пупкевіч, кіраўніком парафіяльнай арганізацыі Карытас, і настаўнікамі дзеці пазнаёміліся з цудоўнымі мясцінамі роднага краю: наведалі старадаўнюю Каложскую царкву, найпрыгажэйшы касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах, прайшліся вулкамі Гародні разам з выдатным экскурсаводам Міхаілам Нарынкевічам. Акрамя таго дзеці пабавіліся ў парку атракцыёнаў, упершыню пракаціліся на коле агляду. Падарожжа выдалася насычаным і пазнавальным.
#caritasvitebsk #caritaspraha #гародня #гродно #паставы #дзеці #дапамога_дзецям #дзень_абароны_дзяцей

11

22

55

33

44

Похожие товары