Другі год запар Карытас Віцебск пры фінансавай падтрымцы Caritas Linz аказвае дапамогу парафіі святога Тадэвуша ў Лучаі.

За гэты час шмат зроблена, і галоўны вынік – стварэнне парафіяльна-гасцявога доміка на тэрыторыі прыходу.

Гэты домік, як распавёў нам пробашч Лучайскага касцёла ксёндз Яўген, спалучае ў сабе шмат функцый. Па-першае, гэта месца для навучання маленькіх і юных парафіян. Па-другое, домік стаў сапраўдным прытулкам для пілігрымаў. І нарэшце, тут можна проста добра адпачыць. Для аматараў актыўнага адпачынку – футбольнае поле-пляцоўка, тэнісны стол, спартыўны інвентар. Для аматараў спакойнага адпачынку – чароўнае крэсла-арэлі, што  люляе, амаль як у дзяцінстве.

 На сённяшні момант Карытас Віцебск прафінансаваў рамонтна-будаўнічыя працы, закупіў мэблю, кухоннае, спартыўнае абсталяванне і спартыўны інвентар і плануе надалей супрацоўнічаць з парафіяй св. Тадэвуша ў Лучаі.

лучаі4

лучаі

лучаі1

лучаі2

лучаі3

лучаі5

лучаі6

лучаі7

Похожие товары