9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
У лютым - сакавіку 2022 года Карытас Віцебскай дыяцэзіі аказаў дапамогу ў паляпшэнні сацыяльна-побытавых умоў пражывання асобаў у Віцебскім, Бабінічскім, Максімаўскім, Глыбоцкім, Дунілавіцкім дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў і Аддзяленні кругласутачнага прабывання для пажылых людзей у Лынтупах Пастаўскага раёна. У межах праекту "SAFE!* Бяспечнае і здаровае асяроддзе для пажылых і найбольш уразлівых у Беларусі" былі набытыя побытавыя і прамысловыя пральныя машыны, пасцельная бялізна, сродкі чысціні і дэзінфекцыі, сродкі індывідуальнай абароны на агульную суму 92 115 руб.
*Праект рэалізаваны дзякуючы фінансавай гуманітарнай дапамозе Renovabis (Германія) і BEGEGA (Германія) у супрацоўніцтве з РМ "ДКТ Карытас" ККББ.