9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
"Спеўнік" для наведвальнікаў Рэсурснага цэнтра
У Рэсурсным цэнтры для сацыяльнай інтэграцыі ў горадзе Віцебску пры Карытас-Віцебск адбылася прэзентацыя “Спеўніка” народных песень. Разам з наведвальнікамі цэнтру мы развучылі і праспявалі беларускія, рускія і украінскія народныя спевы. Сярод іх шмат дарагіх сэрцу песень часоў маладосці нашых сеньёраў. Развучылі таксама і старадаўнія спевы з аўтэнтычнага фальклору беларусаў. Спеўнік распрацаваны адмыслова для выкарыстання ў межах мерапрыемстваў цэнтра. Завітвайце да нас на душэўныя і , цалкам верагодна, тэрапеўтычныя спевы.