Логотип

Благотворительное
католическое общество

Каритас

Витебской епархии

9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье

Image
Image
Image

Супрацоўнікі Віцебскага Карытас прынялі ўдзел у агульнабеларускай аплаткавай сустрэчы з удзелам іерархаў і прадстаўніка Ватыкана

12 снежня у дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры святога Лукі ў Ляскоўцы, што пад Мінскам, адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча супрацоўнікаў Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Беларусь.

Сустрэча распачалася супольнай святой Імшой за ўсіх супрацоўнікаў, валанцёраў, ахвярадаўцаў і партнёраў Caritas. Узначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Разам з ім Імшу цэлебравалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь ксёндз прэлат Кшыштаф Сэрока, а таксама ўсе прысутныя святары.

2024 12 16 Caritas 20241212 012

Пасля святой Імшы дырэктар Caritas Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч, дырэктары дыяцэзіяльных Caritas ксёндз канонік Віктар Місевіч (Віцебская дыяцэзія), ксёндз Віталій Дабраловіч (Гродзенская дыяцэзія), брат Анатоль Ярошка OFMCap (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), ксёндз Чэслаў Ладыка (Пінская дыяцэзія) і дырэктар Caritas Міласэрнасць айцец Леанард Адушкевіч OSPPE (г. Гомель) пазнаёмілі прысутных з праведзенай за мінулы год дзейнасцю.

Кіраўнікі падраздзяленняў дабрачыннага каталіцкага таварыства падзяліліся планамі на наступны год, а таксама выказалі шчырую ўдзячнасць усім супрацоўнікам дыяцэзіяльных і парафіяльных Caritas, партнёрам, ахвярадаўцам і валанцёрам за плённую працу на працягу года.

2024 12 16 Caritas 20241212 016

2024 12 16 Caritas 20241212 021

Падчас благаслаўлення аплатак біскуп Касабуцкі звярнуўся да прысутных: "Харытатыўная дзейнасць у гісторыі Касцёла заўсёды была неад’емнай часткай служэння іншаму чалавеку. Праца Caritas вельмі каштоўная. Мы сёння дзякуем усім вам, бо кожны праект, кожная добрая справа і ўчынак адпавядаюць місіі ўсяго Касцёла — несці дабро іншаму чалавеку. Caritas — гэта сям’я. Жадаю, каб вы заставаліся згуртаванай камандай, якая працуе ў адным кірунку; каб кожны дыяцэзіяльны і парафіяльны Caritas, супрацоўнікі і валанцёры разумелі, што робяць адну справу; каб паміж вамі заўсёды была сапраўдная любоў, добразычлівасць, узаемаразуменне, імкненне да вырашэння любых праблем. Тады вы сведчыце пра Хрыста іншаму чалавеку, і тады тая справа, якую вы робіце, будзе падвойна благаслаўлёная", — падкрэсліў біскуп Юрый Касабуцкі.

2024 12 16 Caritas 20241212 023

2024 12 16 Caritas 20241212 024

Напрыканцы сустрэчы адбылося традыцыйнае дзяленне аплаткай. Усе ўдзельнікі мелі магчымасць выказаць найлепшыя пажаданні і павіншаваць адзін аднаго з надыходзячым святам Божага Нараджэння.

2024 12 16 Caritas 20241212 004

2024 12 16 Caritas 20241212 009

2024 12 16 Caritas 20241212 011

Catholic.by

Похожие товары

Все новости

Polska Macierz Szkolna Oddział w Witebsku и «Каритас» Витебской епархии объявляют конкурс рисунков ...
В начале осени 2019 года при финансовой поддержке Мальтийской Службы Помощи, «Каритас» Витебской ...
19 октября благотворительное общество «Caritas» при приходе Святой Троицы в Глубоком вот уже в ...
Вот уже на протяжении нескольких лет "Каритас" Витебской епархии помогает семьям, воспитывающим ...
21 декабря в Глубоком в здании Светлицы была организована рождественская встреча для детей из ...
Благодаря проекту "Образование и функционирование интеграционных светлиц для детей в Беларуси", ...
В Витебской епархии началась реализация проекта "Создание и функционирование интеграционных комнат ...
Перыяд пандэміі - менавіта той час, калі мы ўсе павінны аб'яднацца і дапамагаць адзін аднаму, ...
Людзі старэйшага ўзросту, з хранічнымі захворваннямі і з інваліднасцю найбольш паддадзеныя рызыцы ...
   У рамках праекту "Хатнія жывёлы" Віцебскі Карытас набыў 1050 курэй для 70 сямей з ...
   У рамках праекту "Хатнія жывёлы" Віцебскі Карытас набыў 1050 курэй для 70 сямей з ...
   Наступили школьные каникулы, многие из нас ушли в долгожданный отпуск, а это значит, ...
   К нам пришло лето! То долгожданное время отпусков и отдыха.    Кто-то из ...
   Важным и, безусловно, ответственным этапом в жизни не только малыша, но и родителей ...
   Сёння, дзякуючы дапамозе мальтыйскіх партнёраў, мы перадалі гуманітарную дапамогу для ...
   16 ліпеня, дзякуючы дапамозе нашых партнёраў з Карытас Лінц, мы перадалі прадуктовыя ...
Кожны дзень у Клубе для людзей з інваліднасцю пры Карытас Віцебскай дыяцэзіі праходзіць весела і ...
Карытас Віцебск распачаў акцыю "Прывітанне, школа!" Разам з партнёрамі Карытас Кёльн мы дапамагаем ...
21 жніўня 40 дзяцей з парафіі святога Апостала Андрэя (гп. Лынтупы) ездзілі на экскурсію ў ...
2 верасня ў горад Віцебск прыбыла група з 11 чалавек з інваліднасцю з г. Глыбокае. Для іх была ...
   У верасні гэтага года для дзяцей прыходу Езуса Міласэрнага ў горадзе Паставы была ...
24 верасня 2020 года пасля вячэрняй святой Імшы старэйшыя парафіяне з катэдры Езуса Міласэрнага ...
Затронуть тему родительских собраний, меня подтолкнул случайно услышанный разговор двух мам. Они ...
   Для многих людей этот год стал очень насыщенным на различные события и, в связи с этим ...
   Пандемия, карантинные ограничения, мировой экономический кризис… Новости с подобными ...
   Набліжаецца Свята Нараджэння Пана.    Карытас Віцебскай дыяцэзіі разам з ...
Карытас Віцебскай дыяцэзіі працягвае дапамагаць ва ўмовах пандэміі. У снежнi пры падтрымцы замежных ...
Cёстры і валанцёры, якія працуюць з дзецьмі ў інтэграцыйнай святліцы Карытас у Глыбокім, 29 снежня ...
На пачатку студзеня ў "Карытас Віцебск" адбылося віншаванне з Калядамі і Новым Годам удзельнікаў ...
Карытас парафii Езуса Мiласэрнага у Паставах пры падтрымцы Карытас Віцебскай дыяцэзіі трэцi год ...
Дабрачыннае Каталіцкае Таварыства "Карытас" Віцебскай дыяцэзіі распачало супрацоўніцтва з Аршанскім ...
2 лютага на базе “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі ўпершыню ў сценах новага “Рэсурснага цэнтру ...
У межах праекту "Рэсурсны цэнтр сацыяльнай інтэграцыі ў г. Віцебску" нашы сацыяльныя работнікі ...
Цёплыя сустрэчы ў новым Рэсурсным цэнтры сацыяльнай інтэграцыі “Карытас” распачатыя і адбываюцца ...
Пачалася праца па праекце «Разам! Адказ на Кавід-19 для ўразлівых груп дзяцей у Беларусі ». У межах ...
Працягваецца праца па сацыяльнай дапамозе малазабяспечаным грамадзянам, інвалідам, пенсіянерам, ...
ДКТ “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла ў Рэспубліцы Беларусь дзякуе за ...
Карытас Віцебскай дыяцэзіі пачаў рэалізацыю трэцяга этапу праекта "Сацыяльна-эканамічныя меры ў ...
На гэтым тыдні жыхары Пастаўскага раёна атрымалі хатнюю птушку (курэй) агульным коштам 9 тыс. бел. ...
Карытас Віцебскай дыяцэзіі працягвае аказваць дапамогу ў межах праекта «Разам! Адказ на Кавід-19 ...

Юридический и почтовый адрес:
210041 г. Витебск, ул. Чкалова, д.52, корп.1
УНП 300721049

8(0212) 61 88 22

+375 29 836-99-93

9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье

Способы оплаты для пожертвований

Image
Image
Image
Image
Image
Image

Благотворительное католическое общество «Каритас» Витебской епархии Римско-католической Церкви в Республике Беларусь