06 лістапада 2021г. у Аддзяленні дзённага прабывання інвалідаў ТЦСАН Лепельскага раёна адбыўся трэнінг для маладых людзей з інваліднасцю ў рамках рэалізацыі праекта YES!* на тэму: "Прафарыентацыя, працаўладкаванне і моладзевае прадпрымальніцтва". Трэнінг правяла Дз'якава Аксана Мікалаеўна.

Удзельнікі вучыліся правільна складаць рэзюмэ, прэзентаваць сябе працадаўцы, генерыраваць бізнес-ідэі. Абмяркоўваліся аспекты інклюзіўнага прадпрымальніцтва і асаблівасці працаўладкавання людзей з інваліднасцю, паспяховыя прыклады інклюзіўнах стартапаў. Сваім вопытам з аўдыторыяй падзяліўся Раман Дабіжа, чалец культурна-спартыўнага клуба інвалідаў "Праметэй".
Як працяг трэнінга Карытас запланаваў для удзельнікаў знаёмства з інклюзіўнымі пляцоўкамі г. Мінска.

* Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) - «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» рэалізуецца Нацыянальным Карытас па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Revovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у мэтах павышэння ўзроўню жыцця неабароненых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў.
#caritasvitebsk #CaritasBelarus #YES #YourJobBelarus #Лепель #лепельскі_раён #людзі_з_інваліднасцю #інклюзія #моладзь #віцебская_вобласць
 l1

l2

l3

 

Похожие товары