26-27 жніўня 2021г. адбыўся трэнінг для моладзі ў рамках рэалізацыі праекта YES!* на тэму: "Прафарыентацыя і працаўладкаванне: магчымасці і асаблівасці малых гарадоў і сельскай мясцовасці". У ім узялі ўдзел навучэнцы старэйшых класаў з г. Міёры і Міёрскага раёну.
Першы дзень трэнінгу ўдзельнікі правялі ў Міёрскім раённым Цэнтры дзяцей і моладзі, дзе разам з трэнерам праекта Наталляй Іванаўнай Будзько пазнаёміліся са светам прафесій, абмеркавалі, якімі якасцямі павінен валодаць знаўца сваёй справы, прайшлі прафарыентацыйную дыягностыку, пазнаёміліся з асновамі прадпрымальніцтва і бізнэсу.
На другі дзень юнакоў і дзяўчат чакала цікавае падарожжа ў в. Дземскія Міёрскага раёну, дзе знаходзіцца фермерская гаспадарка "Дземскі Сад". На паспяховым прыкладзе мясцовай ініцыятывы моладзь даведалася аб магчымасцях самазанятасці і малага бізнэсу на аснове арганічнага земляробства, ужывую пабачыла функцыянаванне садаводчай гаспадаркі, а нават паўдзельнічала ў выставе-дэгустацыі буйнаплодных дурніц (буякоў).

* Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) - «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» рэалізуецца Нацыянальным Карытас па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Revovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у мэтах павышэння ўзроўню жыцця неабароненых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў.

d1

d2

d3

dS5XDbAFZvs

M1pxvevmmug

I32M7j oRsY

 

Похожие товары