Логотип

Благотворительное
католическое общество

Каритас

Витебской епархии

9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье

Image
Image
Image

У Пінску адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў Caritas Беларусь

3 2 па 4 сакавіка Пастаральны цэнтр Пінскай дыяцэзіі стаў на тры дні домам для супрацоўнікаў дабрачыннай каталіцкай арганізацыі Caritas, якія сабраліся са ўсёй Беларусі на велікапосныя рэкалекцыі.

Духоўныя практыкаванні для супрацоўнікаў Caritas праводзіў ксёндз Станіслаў Вашкевіч SAC, пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе.

Разам са сваімі супрацоўнікамі ў рэкалекцыях бралі ўдзел кіраўнікі Caritas у Беларусі: дырэктар Нацыянальнага Caritas Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч, а таксама дырэктары дыяцэзіяльных Caritas ксёндз Віталій Дабраловіч (Caritas Гродзенскай дыяцэзіі), ксёндз канонік Віктар Місевіч (Caritas Віцебскай дыяцэзіі), брат Анатоль Ярошка OFMCap (Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі), ксёндз Чэслаў Ладыка (Caritas Пінскай дыяцэзіі), айцец Леанард Адушкевіч OSPPE (Карытас-Міласэрнасць у Гомелі).

Caritas rekalekcii

Тэма рэкалекцый — «Учынкі міласэрнасці паводле цела».

Учынкі міласэрнасці адносна цела засяроджваюцца асабліва на тым, каб накарміць галодных, бяздомным даць дах над галавой, апрануць голых, адведаць хворых і вязняў, пахаваць памерлых. Сярод гэтых учынкаў міласціна, якая даецца убогім, з’яўляецца адным з асноўных сведчанняў братэрскай любові; яна з’яўляецца таксама практыкаваннем справядлівасці, якая падабаецца Богу.

Caritas rekalekcii2

«Справы міласэрнасці дапамагаюць нам ісці шляхам, які вядзе ў неба, бо робяць нас падобнымі да Езуса, які асабіста паказаў, якімі павінны быць нашы паводзіны адносна іншых. Нагодай для ўчынкаў міласэрнасці, напэўна, у нас будзе дастаткова, патрэбна толькі агледзецца вакол і ўбачыць тых, хто знаходзіцца ў патрэбе», — падкрэсліў ксёндз Станіслаў.

На працягу трох дзён духоўныя разважанні, малітвы, набажэнствы перапляталіся са шчырымі гутаркамі, дзяленнем досведам і часам на асабістую размову з Богам у цішыні. Як прызналіся ўдзельнікі рэкалекцый, цудоўным духоўным падарункам для іх стала міні-пілігрымка ў Іванава, да месца мучаніцтва святога Андрэя Баболі, якую арганізаваў ксёндз Чэслаў Ладыка.

У апошні дзень рэкалекцый супрацойнікі Caritas удзельнічалі ў Святой Імшы ў катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі разам з біскупам Пінскім Антоніем Дзямʼянка і дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі Андрэем Зноска.

«Цяжка знайсці у Беларусі месца, больш прыдатнае для правядзення як рэкалекцый, духоўных практыкаванняў і дзён засяроджання, так і разнастайных, неабавязкова рэлігійных па сваім змесце, сустрэч, канферэнцый, сімпозіўмаў, чым Пастаральны цэнтр Пінскай дыяцезії, размешчаны ў сталіцы Палесся, у будынку былой духоўнай семінарыі. Гэта старажытнае і намоленае месца, яно напоўнена духоўнасцю мінулых пакаленняў і нясе ў сабе нешта па-над часовае, месца сілы. А ў дадатку тут утульныя пакої, непаўторныя інтэрʼеры, смачная ежа, а галойнае — цудоўная прыватная капліца, у якой яшчэ нядаўна маліліся будучыя святары», — сцвердзіў біскуп Андрэй.

Caritas rekalekcii3

4 сакавіка Касцёл ўспамінае святога Казіміра. 3 гэтай нагоды біскуп Зноска прысвяціў Эўхарыстыю за спачылага кардынала Казіміра Свёнтка, а дырэктар Caritas Гродна ксёндз Віталій Дабраловіч — за спачылага біскупа Казіміра Велікасельца ОР.

Пасля набажэнства ўдзельнікі памаліліся каля месца спачынку Слугі Божага Зігмунда Лазінскага, дзе біскуп Андрэй Зноска прачытаў малітвы аб атрыманні ласкаў і цудаў праз заступніцтва першага біскупа Пінскай дыяцэзіі.

Catholic.by

Похожие товары

Все новости

Polska Macierz Szkolna Oddział w Witebsku и «Каритас» Витебской епархии объявляют конкурс рисунков ...
В начале осени 2019 года при финансовой поддержке Мальтийской Службы Помощи, «Каритас» Витебской ...
19 октября благотворительное общество «Caritas» при приходе Святой Троицы в Глубоком вот уже в ...
Вот уже на протяжении нескольких лет "Каритас" Витебской епархии помогает семьям, воспитывающим ...
21 декабря в Глубоком в здании Светлицы была организована рождественская встреча для детей из ...
Благодаря проекту "Образование и функционирование интеграционных светлиц для детей в Беларуси", ...
В Витебской епархии началась реализация проекта "Создание и функционирование интеграционных комнат ...
Перыяд пандэміі - менавіта той час, калі мы ўсе павінны аб'яднацца і дапамагаць адзін аднаму, ...
Людзі старэйшага ўзросту, з хранічнымі захворваннямі і з інваліднасцю найбольш паддадзеныя рызыцы ...
   У рамках праекту "Хатнія жывёлы" Віцебскі Карытас набыў 1050 курэй для 70 сямей з ...
   У рамках праекту "Хатнія жывёлы" Віцебскі Карытас набыў 1050 курэй для 70 сямей з ...
   Наступили школьные каникулы, многие из нас ушли в долгожданный отпуск, а это значит, ...
   К нам пришло лето! То долгожданное время отпусков и отдыха.    Кто-то из ...
   Важным и, безусловно, ответственным этапом в жизни не только малыша, но и родителей ...
   Сёння, дзякуючы дапамозе мальтыйскіх партнёраў, мы перадалі гуманітарную дапамогу для ...
   16 ліпеня, дзякуючы дапамозе нашых партнёраў з Карытас Лінц, мы перадалі прадуктовыя ...
Кожны дзень у Клубе для людзей з інваліднасцю пры Карытас Віцебскай дыяцэзіі праходзіць весела і ...
Карытас Віцебск распачаў акцыю "Прывітанне, школа!" Разам з партнёрамі Карытас Кёльн мы дапамагаем ...
21 жніўня 40 дзяцей з парафіі святога Апостала Андрэя (гп. Лынтупы) ездзілі на экскурсію ў ...
2 верасня ў горад Віцебск прыбыла група з 11 чалавек з інваліднасцю з г. Глыбокае. Для іх была ...
   У верасні гэтага года для дзяцей прыходу Езуса Міласэрнага ў горадзе Паставы была ...
24 верасня 2020 года пасля вячэрняй святой Імшы старэйшыя парафіяне з катэдры Езуса Міласэрнага ...
Затронуть тему родительских собраний, меня подтолкнул случайно услышанный разговор двух мам. Они ...
   Для многих людей этот год стал очень насыщенным на различные события и, в связи с этим ...
   Пандемия, карантинные ограничения, мировой экономический кризис… Новости с подобными ...
   Набліжаецца Свята Нараджэння Пана.    Карытас Віцебскай дыяцэзіі разам з ...
Карытас Віцебскай дыяцэзіі працягвае дапамагаць ва ўмовах пандэміі. У снежнi пры падтрымцы замежных ...
Cёстры і валанцёры, якія працуюць з дзецьмі ў інтэграцыйнай святліцы Карытас у Глыбокім, 29 снежня ...
На пачатку студзеня ў "Карытас Віцебск" адбылося віншаванне з Калядамі і Новым Годам удзельнікаў ...
Карытас парафii Езуса Мiласэрнага у Паставах пры падтрымцы Карытас Віцебскай дыяцэзіі трэцi год ...
Дабрачыннае Каталіцкае Таварыства "Карытас" Віцебскай дыяцэзіі распачало супрацоўніцтва з Аршанскім ...
2 лютага на базе “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі ўпершыню ў сценах новага “Рэсурснага цэнтру ...
У межах праекту "Рэсурсны цэнтр сацыяльнай інтэграцыі ў г. Віцебску" нашы сацыяльныя работнікі ...
Цёплыя сустрэчы ў новым Рэсурсным цэнтры сацыяльнай інтэграцыі “Карытас” распачатыя і адбываюцца ...
Пачалася праца па праекце «Разам! Адказ на Кавід-19 для ўразлівых груп дзяцей у Беларусі ». У межах ...
Працягваецца праца па сацыяльнай дапамозе малазабяспечаным грамадзянам, інвалідам, пенсіянерам, ...
ДКТ “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла ў Рэспубліцы Беларусь дзякуе за ...
Карытас Віцебскай дыяцэзіі пачаў рэалізацыю трэцяга этапу праекта "Сацыяльна-эканамічныя меры ў ...
На гэтым тыдні жыхары Пастаўскага раёна атрымалі хатнюю птушку (курэй) агульным коштам 9 тыс. бел. ...
Карытас Віцебскай дыяцэзіі працягвае аказваць дапамогу ў межах праекта «Разам! Адказ на Кавід-19 ...

Юридический и почтовый адрес:
210041 г. Витебск, ул. Чкалова, д.52, корп.1
УНП 300721049

8(0212) 61 88 22

+375 29 836-99-93

9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье

Способы оплаты для пожертвований

Image
Image
Image
Image
Image
Image

Благотворительное католическое общество «Каритас» Витебской епархии Римско-католической Церкви в Республике Беларусь