Карытас Віцебскай дыяцэзіі арганізуе мастацкі конкурс “Пілігрымы надзеі”

Карытас Віцебск запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у мастацкім конкурсе, прысвечаным юбілейнаму 2025 году, які праходзіць пад дэвізам “Пілігрымы надзеі”.

Мэтай конкурсу з’яўляецца ўмацаванне хрысціянскіх традыцый і духоўна-маральных каштоўнасцей, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей, моладзі і дарослых.

Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях:

малодшая ўзроставая катэгорыя – 6-10 гадоў;

сярэдняя ўзроставая катэгорыя — 11 – 17 гадоў;

старэйшая ўзроставая катэгорыя -18 гадоў і старэйшыя.

Час правядзення: кастрычнік – лістапад 2025.

Патрабаванні: малюнак на тэму “Пілігрымы надзеі”, выкананы ў любой мастацкай тэхніцы, на фармаце А4 або А3, падпісаны на адвароным баку (аўтар, назва малюнка, узрост, мясцовасць, парафія, тэлефон). Адзін аўтар можа даслаць адну работу.

Малюнкі прымаюцца да 10 лістапада 2025 г.

Дасылаць работу з пазнакай “Мастацкі конкурс” на адрас: 210041 г. Віцебск, вул. Чкалова, 52 корп.1 (Карытас).

Прэзентацыя работ і ўрачыстае ўзнагароджванне адбудзецца 16 лістапада 2025г. па адрасе: г. Віцебск, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28 (Віцебская катэдра) пасля Святой Імшы ў 11:30.

Палажэнне конкурсу можна спампаваць па спасылцы

Mastacki Konkurs


Печать  

Похожие товары