21 жніўня 40 дзяцей з парафіі святога Апостала Андрэя (гп. Лынтупы) ездзілі на экскурсію ў парк-музей інтэрактыўнай гісторыі Сула.

   Спачатку групу ўрачыста сустрэлі з конным эскортам пад жывую музыку і запрасілі акунуцца ў гісторыю Беларусі ў суправаджэнні экскурсавода. Дзеці і моладзь наведалі пляцоўку мегалітычнай культуры кромлех, пляцоўку язычніцтва і капішча. 

   Далей прыстань варагаў. Дзяцей пракацілі па рацэ на драккары, затым яны азнаёміліся са сярэднявечным кварталам. Групе распавялі гісторыю замка. Наведалі млын і ганчароў, дзе наглядна паказалі, як робяцца вырабы з гліны. Наведалі зброевую майстэрню, дзе прымалі ўдзел у каванні наканечніка на стралу. Затым разам з майстрам раскалолі камень.

   Скончылася падарожжа эпохай шляхецтва. Дзеці агледзелі залу шляхецкай Славы.

   Дзецям і дарослым вельмі спадабалася экскурсія. Па дарозе дадому ўсе дзяліліся сваімі ўражаннямі.

26 жніўня была арганізаваная паездка ў аквапарк у г. Мінск.

   У паездку адправіліся 16 старэйшых дзяцей, якія актыўна прымаюць удзел у жыцці Касцёла. Юнакі служаць пры алтары міністрантамі, а дзяўчынкі спяваюць у хоры. Гэта была падзяка для іх за дапамогу.

   У аквапарку моладзь на працягу 3 гадзін каталася на горках і плавала ў басейне. Пасля аквапарку ўсе стомленыя і галодныя, але шчаслівыя пайшлі ў Макдональдс. Паездка вельмі спадабалася.

   Вялікі дзякуй спонсарам за дастаўленае задавальненне.

Няхай Пан Бог адорыць вас і вашыя сем'і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святая Марыя аберагае вас ад усяго злога!

 

изображение viber 2020 08 27 12 25 51

 

изображение viber 2020 08 27 12 25 53

 

изображение viber 2020 08 27 12 25 535

изображение viber 2020 08 27 12 25 54

 

изображение viber 2020 08 27 12 25 522

 

изображение viber 2020 08 27 12 25 501

Похожие товары