У верасні гэтага года для дзяцей прыходу Езуса Міласэрнага ў горадзе Паставы была арганізавана экскурсія ў парк-музей інтэрактыўнай гісторыі Сула, у Замкавы комплекс "Мір" і на зваротным шляху ў Навагрудак - на Радзіму Адама Міцкевіча і пакутніц сясцёр Назарэтанак.

   Экскурсія выдалася на славу! Парк-музей Сула - выдатнае і цікавае месца для адпачынку. Экскурсія пачалася з коннага эскорту пад жывую музыку. Экскурсавод Павел у адзенні тых часоў прапанаваў нам акунуцца ў гісторыю Беларусі. Мы наведалі залу-музей шляхецкай славы "Каралеўская Асамблея", сярэднявечны квартал "Млын", "Ганчарню", "Кузню", дзе дзеці самі змаглі прыняць удзел у стварэнні вырабаў з гліны, наканечнікаў для стрэл, спрабавалі раскалоць валун з палявога граніту. Таксама наведалі тэматычную пляцоўку язычніцкай культуры, дзе пачулі, як бачылі навакольны свет нашы далёкія продкі. Дзеці змаглі пакатацца па рацэ на драккары.

   Далей наш шлях ішоў у г.п. Мір, дзе мы наведалі Замкавы комплекс "Мір". Пазнаёміліся з яго ўладальнікамі і акунуліся ў гісторыю замка. Нас суправаджалі выдатныя экскурсаводы . Мы наведалі раскошныя залы, дзе праводзіліся балі, таксама залу, дзе трапезнічалі госці, бібліятэку, апачывальню. Падняліся на верх вежы, наведваючы кожны паверх з экспанатамі, спусціліся ў падвальныя памяшканні, дзе захоўваліся запасы прадуктаў, выраблялі і захоўвалі віно. Наведалі памяшканне, дзе елі слугі і памяшканне, дзе слугі адбывалі пакаранне. Пабывалі ў капліцы-пахавальні.

   А яшчэ мы наведалі Мікалаеўскі касцёл, які быў зачынены з 1942 года па 2008 год. Пачулі цікавую гісторыю касцёла ад парафіянкі Марыі Вікенцьеўны. І на гэтым бы наша экскурсія падышла б да канца, але так, як наш зваротны шлях ішоў праз Навагрудак, мы змаглі пабываць на Замкавай гары і паглядзець помнік Адама Міцкевіча. Выдатна прайшоў час, паездка застанецца на доўга ў памяці дзяцей і дарослых! 

Вялікі дзякуй спонсарам, ксяндзу Андрэю і настаўнікам за дапамогу!

 

изображение viber 2020 09 24 10 11 18

 

изображение viber 2020 09 24 10 11 21

 

изображение viber 2020 09 24 10 11 23

 

изображение viber 2020 09 24 10 11 25

Похожие товары