Цёплыя сустрэчы ў новым Рэсурсным цэнтры сацыяльнай інтэграцыі “Карытас” распачатыя і адбываюцца штотыдзень. Дзьверы Цэнтра адчыненыя па аўторках і чацверах з 10 да 14 гадзін. У нас магчыма бавіць час у прыемным асяроддзі і кампаніі, атрымліваць псіхалагічную падтрымку, займацца сваім улюбёным хобі, пры неабходнасці, памераць ціск, скарыстацца масажнымі крэсламі ды наўпрост выпіць гарбаткі і абмеркаваць жыццёвыя падзеі і навіны. Сёння, 25 лбтага, мы пазнаёміліся бліжэй, запоўнілі персанальныя анкеты, пачаставаліся смакоццямі, абралі тэмы сустрэчаў з псіхолагам, прайшлі масажныя сеансы і нават вызначыліся з найлепшымі тарыфамі мабільных аператараў.)

  З наступнага тыдня нас чакаюць таксама заняткі лячэбнай фізкультурай и танцавальнай тэрапіяй.

DSC 1239

DSC 1211s

DSC 1232s

DSC 1195sDSC 1207s

DSC 1245s

DSC 1227s

 

 

Похожие товары