9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
У межах праекту "Рэсурсны цэнтр сацыяльнай інтэграцыі ў г. Віцебску" нашы сацыяльныя работнікі наведалі сям'ю, якая мае патрэбу ў дапамозе. Мікалаю 58 гадоў. Ён - інвалід першай групы. У 53 гады ў яго развілася хвароба Альцгеймера і літаральна за год ён ужо атрымаў першую групу інваліднасці. Ён у цяжкім стане, без магчымасці самастойна перамяшчацца. У яго часта здараюцца ўспышкі агрэсіі. З мэтай прадастаўлення асабістага часу для апекуноў сацыяльныя работнікі будуць рэгулярна наведваць Мікалая і аказваць дапамогу ў выглядзе прадуктаў, сродкаў гігіены, матэрыялаў для тэрапіі. Акрамя гэтага, сацыяльныя работнікі будуць дапамагаць кансультацыйна, а псіхолаг падтрымае сваякоў і апекуноў.