24 верасня 2020 года пасля вячэрняй святой Імшы старэйшыя парафіяне з катэдры Езуса Міласэрнага мелі магчымасць сустрэцца з псіхолагам Марынай Ткач.
Падчас размовы псіхолаг закранула актуальную тэму псіхалагічнага дабрабыту, асабліва ў сталым і пажылым узросце. Удзельнікі сустрэчы даведаліся пра тое, што такое
псіхалагічны дабрабыт, з чаго ён складаецца. Таксама закранулі і практычныя пытанні па захаванню псіхалагічнага дабрабыту на аптымальным узроўню. Сустрэча праходзіла ў добразычлівай атмасферы.
   "Карытас" Віцебскай дыяцэзіі шчыра дзякуе парафіянам катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага, а таксама пробашчу парафіі кс. Валерыю Орсіку за запрашэнне і
арганізацыю сустрэчы з псіхолагам.
 

изображение viber 2020 09 25 12 53 15

 

Похожие товары