9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Набліжаецца Свята Нараджэння Пана.
Карытас Віцебскай дыяцэзіі разам з "Kindermissionswerk 'Die Sternsinger' e.V" (Германія) падрыхтавала калядныя падарункі для дзетак, якія знаходзяцца на лячэнні ў Віцебскай абласной псіхіятрычнай бальніцы.
Валанцёры Карытас, у сваю чаргу, перадалі другую частку сабраных кніжак для бібліятэкі дзіцячага аддзялення бальніцы (дзякуй усім, хто падзяліўся цікавай і карыснай літаратурай!), а таксама святочныя размалёўкі, наклейкі і каляровую паперу для творчасці.
На жаль, у гэтым годзе з-за эпідэміялагічнай сітуацыі мы не можам асабіста наведаць і павіншаваць дзяцей, але спадзяёмся, што ў новым годзе гэта ізноў будзе магчыма!