9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Дзень Маці-гэта добрая нагода, каб выказаць словы ўдзячнасці за дар жыцця, любоў, ласку. Гэтыя словы гучаць на вуснах кожнага чалавека.
У клубе “Бэтэль”, які наведваюць людзі з інваліднасцю, свята адбылося 16 кастрычніка. Канцэртную праграму, віншаванні, пачастунак і падарункі для мам рыхтавалі ўсе разам.
Спадарыня Ірына падрыхтавала канцэрт, танцы і конкурсы, спецыяліст по сацыяльнай працы Зоя разам з сястрой Марыяй прыгатавалі пернікі ў выглядзе сэрца, а з мамамі- піццу і пачастунак. Свята прайшло ў атмасферы любові і радасці.