«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі адзначыў свой срэбны юбілей

Карытас — сімвал любові, яго служэнне нясе надзею. Гэта ўсяго толькі адно звяно ў вялікім ланцугу дабра, які пачаўся, калі Езус загадаў нам бачыць Сябе ў самых бедных з нас.

28 мая 2025 года ў Віцебскай катэдры адзначалі і дзякавалі Богу за 25-годдзе існавання ў Віцебскай дыяцэзіі дабрачыннай арганізацыі Каталіцкага Касцёла “Карытас”. Структура, якая фактычна ад самага пачатку існавання хрысціянства дзейнічала, як чытаем у Святым Пісанні, несучы дапамогу людзям, якія знаходзіліся ў патрэбе. Сёння Касцёл працягвае гэтую місію.

15 снежня 1999 года тагачасны біскуп Уладзіслаў Блін выдаў Дэкрэт аб стварэнні “Карытас” у Віцебскай дыяцэзіі. І ўжо 15 сакавіка 2000 года дабрачынная арганізацыя была афіцыйна зарэгістравана ў Дзяржаўным камітэце па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь. Першым яе дырэктарам быў кс. Аляксандр Чайкоўскі і памяшканне знаходзілася ў Наваполацку. У 2001 годзе “Карытас” пераехаў у Віцебск, дзе і да сённяшняга дня размяшчаецца галоўны офіс. Змяняліся часы, змяняліся дырэктары. На дадзены момант кіраўніком з’яўляецца кс. канонік Віктар Місевіч, як працягвае працу папярэднікаў, развіваючы далей розныя напрамкі дапамогі найбольш патрабуючым.

25god caritas 01

У гэты святочны дзень павіншаваць са срэбным юбілеем дабрачынную арганізацыю завіталі: Касцюкевіч Дзяніс Яўгенавіч і Каладзяжная Яўгенія Васільеўна з Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; Яфрэмаў Барыс Сяргеевіч — старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта; Яраслаў Немец, Павел Шымек і Эдвард Вальчык – дырэктар, намеснік і прэзідэнт Карытас Прага, Зігрыд Шпіндльбек — Карытас Лінц (Аўстрыя), Міхаэль Дайман — Мальтыйская служба дапамогі, кс. кан. Андрэй Аніскевіч — дырэктар Нацыянальнага Карытас, а. Анатоль Ярошка — дырэктар “Карытас” Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі, кс. Віталь Даніловіч — дырэктар “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі, кс. Леанард Адушкевіч – дырэктар “Карытас-Міласэрнасць” Пінскай дыяцэзіі, папярэднія кіраўнікі “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі, прадстаўнікі парафій і людзі добрай волі.

“Сёння добрая нагода, каб падзякаваць Богу і тым людзям адкрытага сэрца і шырокай душы, якія не шкадуючы свайго часу і сваіх магчымасцяў прыкладаюць намаганні, каб дапамагчы Каталіцкаму Касцёлу прапаведаваць Евангелле – Евангелле Любові, нядзелі і надзеі, — адзначыў на пачатку св. Імшы біскуп Алег Буткевіч.

25god caritas 01

Разважаючы над неабходнасцю бачыць у кожным чалавеку Божае аблічча, іерарх падкрэсліў, што менавіта “дзейнасць Карытас дапамагае не толькі выправіць сваё жыццёвае складанае становішча, але дапамагае адкрыць людзям сваё сэрца на Божае слова, Божую ласку. Дапамагае не толькі падумаць чалавеку аб жыццёвым шляху ў гэтым свеце, але і ўспомніць аб сваім Божым паходжанні і несмяротнай душы.”

Пасля св. Імшы працяг праграмы адбыўся ў канферэнц-зале, дзе была прадстаўлена відэапрэзентацыя, якая пазнаёміла запрошаных гасцей з дзейнасцю структуры і вынікамі працы. Дырэктар кс. Віктар Місевіч зачытаў дасланае віншаванне ад біскупа на пенсіі Уладзіслава Бліна.

Шмат добрых слоў падзякі прагучала ў адрас супрацоўнікаў і валанцёраў, спонсараў і дабрачынцаў.

Міхаэль Дайман (Мальтыйская служба дапамогі): «У вас заўсёды была вера ў дабро, вера ў тое, што вы можаце нешта змяніць у жыцці людзей. Вы сапраўды мелі ўплыў на канкрэтных людзей, якім дапамаглі. Жадаю шмат сіл, поспехаў і Божага бласлаўлення»

25god caritas 01

Зігрыд Шпіндльбек (Карытас Лінц (Аўстрыя)): «Хачу падзякаваць усім у Карытас Віцебск — ад біскупа да валанцёра, якія заўсёды дапамагаюць усім, каму патрэбна дапамога. Вы занадта сціплыя — і не заўсёды паказваеце тое добрае, што робіце.»

25god caritas 01

Яраслаў Немец (Карытас Прага): «25 гадоў Віцебскаму Карытас і 21 год нашага супрацоўніцтва з нашымі дарагімі беларускімі сябрамі. 25 гадоў гэта немалы шлях. За гэты час шмат што змянілася, але нязменным засталося галоўнае: наша партнёрства, сяброўства, узаемная павага і імкненне дапамагаць адзін аднаму. Наша супрацоўніцтва — гэта няпростая сувязь, гэта гэта жывая сувязь, заснаваная на веры, салідарнасці і чалавечым цяпле.”

Не засталася і без увагі Аліна Сарокіна, якая вось ужо напрацягу амаль 20 год працуе ў Карытас Віцебскай дыяцэзіі.

25god caritas 01

Прыгожыя музычныя нумары ад выканаўцаў Віцебскай абласной філармоніі ўпрыгожвалі святочнае мерапрыемства.

“Карытас” існуе ва ўсім каталіцкім свеце, але ў кожнай краіне і тым больш у кожнай дыяцэзіі яна мае ўласныя адметныя рысы і напрамкі дзейнасці, якія адпавядаюць актуальным патрэбам пэўнай канкрэтнай супольнасці. Сёння Карытас пры фінансавай падтрымцы грамадзян Рэспублікі Беларусь і замежных партнёраў ажыццяўляе супрацоўніцтва з тэрытарыяльнымі цэнтрамі па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва, з дзіцячымі дамамі і прытулкамі, дамамі састарэлых, установамі аховы здароўя і адукацыі, з грамадскімі аб’яднаннямі, аказвае індывідуальную дапамогу.

25god caritas 01

25god caritas 01

25god caritas 01

25god caritas 01

25god caritas 01

25god caritas 01

25god caritas 01

25god caritas 01

25god caritas 01

25god caritas 01

25god caritas 01

25god caritas 01

25god caritas 01

Марына Сінкевіч, тэкст
Леанід Юрык, фота


Печать