9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Карытас Віцебскай дыяцэзіі дапамог набыць падручнікі для наведвальнікаў урокаў рэлігіі
Карытас Віцебскай дыяцэзіі, дзякуючы дапамозе Нацыянальнага Карытас Беларусі, дапамог парафіям Віцебскай дыяцэзіі набыць падручнікі І і ІІ года падрыхтоўкі да Святой Камуніі. Было набыта і размеркавана па парафіях 600 падручнікаў на 2025/2026 навучальны год.
“Такога роду дапамога вельмі істотная для парафіяльных супольнасцяў. Дзякуючы падтрымцы дабрачыннай арганізацыі Карытас больш дзетак зможа прыняць плённы ўдзел у занятках па катэхізісе”, - зазначыў пробашч катэдральнай парафіі ў Віцебску кс. канонік Валерый Марціноўскі.
Карытас Віцебск аказвае дапамогу розным катэгорыям людзей. Аднак, спрыянне выхаванню дзяцей і моладзі на хрысціянскіх каштоўнасцях з’яўляецца прыярытэтным кірункам арганізацыі.

Кс. кан. Віктар Місевіч, тэкст
Фота з архіву Карытас Віцебск





