Падведзены вынікі Конкурсу на веданне Святога Пісання, арганізатарам якога з’яўляецца Карытас Віцебскай дыяцэзіі

10 мая ў Віцебскай катэдры адбыўся фінал Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання-2025. Упершыню ў гэтым годзе змаглі прыняць удзел не толькі дзеці, але і дарослыя. Усе ўдзельнікі былі падзелены на тры ўзроставыя катэгорыі і паказвалі свае веды Бібліі па тэме «Ад Апошняй Вячэры да Унебаўшэсця Пана».

У фінале прынялі ўдзел 74 асобы: 27 дзетак з малодшай катэгорыі (7-11 гадоў), 31 - з сярэдняй (12-17 гадоў), 16 дарослых ад 18 гадоў) з 15 парафій Віцебскай дыяцэзіі, 9 парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 1 парафіі Гродзенскай дыяцэзіі.

konkurs biblia 01

Пасля рэгістрацыі ўдзельнікі накіраваліся ў катэдральны касцёл, каб распачаць гэты конкурс супольнай св. Імшой і малітвай. Цэлебрацыю літургіі ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які шчыра прывітаў фіналістаў: “Вельмі рады вас сустракаць на гэтым важным мерапрыемстве. І незалежна ад вынікаў кожны з вас, кожны хто ўзяў удзел, ужо пераможца. Вы тыя, хто наблізіліся да Божага слова і вельмі спадзяюся, што гэтае слова нікога і ніколі не пакіне без перамен, і зробіць вас на крок бліжэй да святасці”

konkurs biblia 02

Конкурс праходзіў у два этапы. Першы доўжыўся 45 хвілін. Пасля таго, як адказы былі правераныя, журы адабрала па 7 лепшых работ удзельнікаў з кожнай катэгорыі, якія былі дапушчаны да напісання другога этапу. Другі этап доўжыўся 20 хвілін.

konkurs biblia 01

konkurs biblia 01

konkurs biblia 01

konkurs biblia 01

konkurs biblia 01

konkurs biblia 01

konkurs biblia 01

Пераможцамі I катэгорыі (да 11 год) сталі:

  • 1 месца – Басько Максім– парафія св. Яна Хрысціцеля г. Мінск;
  • 2 месца – Лобач Ксенія– парафія св. Міхала Арханёла г. Смаргонь;
  • 3 месца – Рэцікаў Давід– парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса г. Наваполацк;

Пераможцамі II катэгорыі (да 17 год) сталі:

  • 1 месца – Сулім Павел– парафія Маці Божай Фацімскай гп. Шуміліна;
  • 2 месца – Адамовіч Васіліса – парафія св. Андрэя Баболі г. Полацк;
  • 3 месца – Сёмчык Ілля— парафія св. Роха г. Мінск.

Пераможцамі III катэгорыі (ад 18 год і старэй) сталі:

  • 1 месца – Лукашэнка Любоў– парафія Езуса Міласэрнага г. Віцебск;
  • 2 месца – Бярдоўская Ірына – парафія Езуса Міласэрнага г. Віцебск;
  • 3 месца – Канцова Ірына— парафія Святога Духа г. Віцебск;

Кожны ўдзельнік фіналу атрымаў з рук біскупа Алега дыплом і заслужаны падарунак.

konkurs biblia 01

 

konkurs biblia 01

konkurs biblia 01

konkurs biblia 01

konkurs biblia 01

konkurs biblia 01

Дырэктар Карытас Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч шчыра падзякаваў усім, хто прычыніўся да правядзення конкурсу, асабліва партнёрам за фінансавую падтрымку, с. Марыі Шамовіч BDNP за падрыхтоўку, клопат і арганізацыю, супрацоўнікам і валанцёрам за працу па забеспячэнні мерапрыемства.

Агульны фотаздымак усіх удзельнікаў з падарункамі, катэхетаў і арганізатараў будзе яшчэ доўга захоўваць добры настрой і памятныя моманты гэтай сустрэчы.

konkurs biblia 01

Арганізатарам Конкурсу, які адбыўся ў Віцебскай дыяцэзіі ў сёмы раз, з’яўляецца Карытас Віцебскай дыяцэзіі.

konkurs biblia 01

konkurs biblia 01

konkurs biblia 01

konkurs biblia 01

konkurs biblia 01

konkurs biblia 01

 

Марына Сінкевіч, тэкст
Леанід Юрык, фота


Печать