У Карытас Віцебскай дыяцэзіі прайшлі аплаткавыя сустрэчы з удзелам біскупа

19 і 21 снежня ў рэсурсным цэнтры Карытас Віцебскай дыяцэзіі адбыліся аплаткавыя сустрэчы з удзелам біскупа Алега Буткевіча.

19 снежня прайшла сустрэча для людзей старэйшага ўзросту, якія перыядычна атрымліваюць дапамогу ад Карытас. У цёплай сямейнай атмасферы яны дзяліліся добрымі пажаданнямі, спадзяваннямі і радасцю надыходзячага свята.

Аплаткавая сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў адбылася 21 снежня. На пачатку сустрэчы усіх прывіталі біскуп Алег Буткевіч і дырэктар Карытас Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч.

"Аплатак - гэта хлеб. Ці ведаеце, гарадскія, на якім дрэве расце хлеб?" - пажартаваў біскуп падчас прывітання. Гэта задало пазітыўны і нефармальны настрой сустрэчы. Яна была прасякнута жартамі і ўсмешкамі, якія стваралі непаўторную атмасферу святла і радасці ад надыходзячага свята і спаткання са старымі сябрамі.

Пасля дзялення аплаткам маладыя валанцёры Карытас на чале з сястрой Мажэнай Вельгус BDNP прадставілі батлейку, у якой у адпаведны момант паўдзельнічалі ўсе прысутныя. Сустрэча працягнулася каля святочнага стала.

У канцы супрацоўнікі і валанцёры атрымалі невялікі падарунак.

Aplatkovaja sustrecha Karitas02

Aplatkovaja sustrecha Karitas03

Aplatkovaja sustrecha Karitas04

Aplatkovaja sustrecha Karitas05

Aplatkovaja sustrecha Karitas08

Aplatkovaja sustrecha Karitas09

Aplatkovaja sustrecha Karitas11

Aplatkovaja sustrecha Karitas12


Печать