9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Выхаванцы святліцы «Дзеці Марыі» прынялі ўдзел у праекце Карытас-Каляда ў Глыбокім
23 снежня ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Глыбоцкага раёна панавала асаблівая, святочная атмасфера. Дзеці разам з валанцёрамі завіталі да выхаванцаў, каб павіншаваць іх з надыходзячым Раством і падарыць часцінку цеплыні і радасці.
Для дзяцей быў падрыхтаваны невялікі, але вельмі шчыры канцэрт. Гучалі песні, усе разам танцавалі, смяяліся і дзяліліся добрым настроем. У гэты дзень не бракавала цёплых слоў, усмешак і шчырых эмоцый, якія аб’ядналі ўсіх прысутных.
Прыемным фіналам сустрэчы стала ўручэнне салодкіх падарункаў ад Карытас Віцебск: нашы Анёлкі парадавалі кожнага выхаванца невялікімі, але вельмі жаданымі сюрпрызамі. Свята атрымалася светлым і незабыўным — шчаслівымі засталіся і дзеці, і валанцёры, і ўсе, хто стаў часткай гэтага цудоўнага каляднага дня.

Дар’я Іваноўская, Catholicnews.by





