Выпуск тэлепраграмы «Сила веры» пра Віцебскі «Карытас»

Напрыканцы 2024 года ў Віцебскі «Карытас» завітала здымачная група тэлепраграмы «Сила веры», каб зрабіць рэпартаж пра дзейнасць дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» у Віцебску і дыяцэзіі.

У 26-хвіліннай праграме агорнута шматлікая праца супрацоўнікаў і валанцёраў Віцебска. Дырэктар кс. канонік Віктар Місевіч распавядае пра дзейнасць арганізацыі і праекты, Алеся Арлова — пра клуб «Бэтэль», Крысціна Дулебава паказвае магчымасці «Карытас» па аказанні медыцынскай рэабілітацыйнай дапамогі, магчымасці паправіць здароўе і проста адпачыць фізічна для людзей з дэменцыяй і іх сем’яў.

vicebsk zdymki 6

У Віцебскім «Карытас» збіраюцца не толькі людзі з захворваннямі, а каму проста патрэбна добрая кампанія, еднасць у веравызнанні, хто хацеў бы атрымаць парады па сямейных праблемах, звычайнае чалавечае цяпло.

«У гэтым свеце павінна быць добра кожнаму чалавеку» — з такім памкненнем дзейнічае Віцебскі «Карытас» і дапамагае не толькі католікам, але ўсім каму патрэбна дапамога.

vicebsk zdymki 2

Паглядзець рэпартаж можна па спасылцы >>  Выпуск ад 3 студзеня 2025 г

vicebsk zdymki 5

vicebsk zdymki 7


Печать