9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Напярэдадні свята Божага нараджэння і Новага года Карытас Віцебскай дыяцэзіі ў цесным супрацоўніцтве з тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебскай вобласці прыступіў да рэалізацыі акцыі «Зімовая дапамога».
Мэтай акцыі з'яўляецца аказанне сацыяльнай дапамогі людзям з інваліднасцю, пенсіянерам, шматдзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем'ям у выглядзе харчовых набораў і абутку.
Дадзеная акцыя праходзіць дзякуючы фінансавай падтрымцы Карытас Лінц (Аўстрыя).
Для многіх людзей такая сацыяльная дапамога з'яўляецца сапраўдным калядным падарункам.