9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
26-27 студзеня прайшла чарговая сустрэча па абмене вопытам, прысвечаная тэме дэменцыі.
Запрошаны спецыяліст у галіне гігіены і медыцынскага догляду Марка Маміч (Карытас Лінц, Аўстрыя) разам з сацыяльнымі работнікамі з Віцебска і Віцебскага раёна абмеркавалі важныя моманты пры доглядзе за людзьмі з дэменцыяй, у прыватнасці, выкарыстанне механатэрапіі, музыкатэрапіі і базальнай стымуляцыі.
Сустрэча атрымалася вельмі змястоўнай і цікавай.
Удзельнікі выказваюць вялікую падзяку за магчымасць пашыраць свае прафесійныя веды.