9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Экскурсія ў Мінск
25 жніўня “Карытас Віцебск” зладзіў вандроўку ў Мінск для дзяцей і моладзі. У экскурсіі ўзялі ўдзел 45 дзетак і маладзёнаў у суправаджэнні супрацоўнікаў і валанцёраў Карытас. Праграма атрымалася насычанай і разнастайнай. Мы наведалі заапарк, паглядзелі славутасці сталіцы, пачаставаліся смакоццямі і наўпрост весела пабавілі час разам. Вандроўка адбылася дзякуючы дапамозе Карытас Прага.