9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Фінал Дыяцэзіяльнага Конкурсу на веданне Святога Пісання 2022 адбыўся ў суботу 23 красавіка ў Віцебскай катэдры! Гэта быў зусім не "сухі" іспыт, а сапраўды цудоўнае святочнае спатканне дзяцей, катэхетаў, сясцёр, святароў з 19 парафій Віцебскай дыяцэзіі і 6 парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Тут была і супольная малітва, і цёплая атмасфера, і смачны пачастунак, і вясёлая забава, і падарункі, і, вядома ж, цікавыя заданні, каверзныя пытанні і выдатнае веданне Святога Пісання, якае паказалі нашы дзеткі і моладзь!
Шчыра віншуем пераможцаў Конкурсу:
у малодшай катэгорыі: (да 11 год уключна)
1. КАРАЛЬКОВА АЎРЭЛІЯ, парафія Св. Казіміра ў Маладзечне, катэхет: с. Фаўстына Адамовіч
2. ЯКУБОВІЧ ДАР'Я, парафія Нараджэння Маці Божай у Браславе, катэхет: с. Ірына Папакуль
3. МАКАВЕЦКАЯ МАРГАРЫТА, парафія Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, катэхет: с. Юлія Клевец
у старэйшай катэгорыі: (12-14 год)
1. ПЯТКЕВІЧ ВЕРАНІКА, парафія Найсв. Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку, катэхет: с. Магдалена Дзевульска
2. ЧАБОХА ГАННА, парафія Найсв. Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку, катэхет: с. Магдалена Дзевульска
3. БЯРДОЎСКАЯ АНАСТАСІЯ, парафія Езуса Міласэрнага ў Віцебску, катэхет: с. Сэрафіна Мацулевіч
Ад імя Карытас Віцебскай дыяцэзіі, які з'яўляецца арганізатарам Конкурсу, прагну шчыра падзякаваць усім дзецям і дарослым за ўдзел; нашым партнёрам Карытас Лінц (Аўстрыя) за фінансавую падтрымку; нашым валанцёрам за працу па забеспячэнні мерапрыемства; Біскупу Віцебскаму Алегу Буткевічу і Кацлеру кс. Віктару Місевічу; і асабліва валанцёрцы Карытас Лаліце Арлоўскай, якая напрацягу некалькіх месяцаў таварышыла каардынатару Конкурсу ў арганізацыі і складанні пытанняў.
Больш фота з фіналу вы знойдзеце ў альбоме на старонцы Карытас Віцебск УКантакце.
https://vk.com/album-167915083_286371176
З шанаваннем, каардынатар конкурсу с. Дар'я Галубкова OV