Багатым на пачуцці і эмоцыі стаў для юных парафіян фінал конкурсу на веданне Святога Пісання. Ён адбыўся 4 мая на тэрыторыі катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага.

Сёлета конкурс меў свае адметнасці. Па-першае, конкурс атрымаў статус междыяцэзіяльнага: у ім прынялі ўдзел 60 фіналістаў з трох дыяцэзій (Віцебскай, Мінска-Магілёўскай, Пінскай).Па-другое, па просьбе катэхетаў, старэйшая ўзроставая катэгорыя была пашыраная да 17 год.

Конкурснай частцы традыцыйна папярэднічала ўрачыстае казанне біскупа Алега Буткевіча падчас святой Імшы. У сваім звароце да дзяцей і юнакоў біскуп Алег падкрэсліў думку, што ведаць Слова Божае трэба не дзеля пашырэння кругазору, а дзеля таго каб паводле Яго жыць.

Натхнёныя шчырай размовай з біскупам, фіналісты адправіліся на іспыт. Трэба адзначыць, што падобныя конкурсы правяраюць не толькі глыбіню ведаў, але і цвёрдасць характару. І нашыя фіналісты паспяхова вытрымалі гэты іспыт: яны прадэманстравалі не толькі добрыя веды, але і добрую вытрымку. Таму, безумоўна, заслужылі добры адпачынак і шчодрыя падарункі. Цікавыя вулічныя  забавы і вясёлыя танцы арганізавалі с .Мажэна Вельгус разам з моладзю парафіі св. Антонія.

Выказваем шчырую падзяку арганізатарам конкурсу – катэхетычнай радзе Віцебскай дыяцэзіі, с. Марыі Шамовіч, с. Мажэне Вельгус, сп. Алене Татун, а таксама Нацыянальнаму Карытас.

глядзець7

глядзець

глядзець1

глядзець2

глядзець3

глядзець6

глядзець5

глядзець4

Похожие товары