9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Інфармацыйныя сустрэчы з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі ТЦСАН
Лета для Рэсурснага Цэнтра пры “Карытас Віцебск” сталася багатым на добрыя і карысныя спатканні. Мы сустрэліся з кіраўнікамі і супрацоўнікамі Тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Віцебска і Віцебскага раёну, а таксама завіталі ў Браслаўскі ТЦСАН. Мы здолелі супольна абмеркаваць пытанні і праблемы працы з людзьмі з дэменцыяй, падзяліцца інфармацыяй пра дзейнасць нашых установаў і знайсці магчымасці для супрацоўніцтва асабліва ў забеспячэнні сродкамі адаптацыі і рэабілітацыі людзей у патрэбе, а таксама ўспамогі ў адаптацыі іх жыллёвай прасторы.