9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Каляды – час міласэрнасці і любові да бліжніх
У свята Трох Каралёў дзеці і моладзь з парафіі Святога Андрэя Апостала ў г.п. Лынтупы (Віцебская дыяцэзія) падрыхтавалі міні-спектакль «Нараджэнне Езуса».
Падчас сцэнкі падарожнік распавёў сучаснай дзяўчынцы як усё было падчас нараджэння Езуса, а нашы акцёры паказалі гэта. У канцы дзяўчынкі-сняжынкі павіншавалі маленькага Езуса сваім танцам.
За іх старанне і талент былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі дзеці з праекта "Дапамога дзецям", хтосьці быў акцёрам, а хтосьці - гледачом, усе атрымалі масу задавальнення і ўражанняў ад мерапрыемства.
Дзякуем спонсарам за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.
Таксама дзеці і моладзь павіншавалі пажылых парафіян з Божым Нараджэннем. Апроч сувеніраў, яны падарылі ім радасць, сваю любоў і добры настрой.
Дзякуем усім, хто далучыўся да спраў міласэрнасці.