9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
18 красавіка Карытас Віцебск наведаў прыгожы куток Віцебшчыны - Глыбокае.
Дырэктар дабрачыннай арганізацыі кс. Аляксандр Сапель і мэнэджэр Крысціна Дулебава разам с супрацоўнікамі ТЦСАН г. Глыбокае арганізавалі сустрэчу, нагодай для якой стала аказанне дапамогі шматдзетным сем'ям, якія выхоўваюць дзетак да года.
Такім чынам, дапамогу ў выглядзе сертыфікатаў магазіна "Буслік" змаглі атрымаць 54 сям'і з Глыбокага і раёна.
Добрую справу ўдалося ажыццявіць з фінансавай падтрымкі Карытас Аўстрыя.