9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
У каталіцкіх парафіях вялікая ўвага аддаецца працы з дзецьмі і моладдзю. Дзеці і моладзь не толькі цікава і з карысцю бавяць час па-за школай і віртуальнай рэальнасцю, але і атрымліваюць маральнае, духоўнае выхаванне; умацоўваюць фізічнае здароўе; набываюць навыкі ўзаемадапамогі, супрацоўніцтва, правільнага выражэння сваіх эмоцый, канструктыўнага вырашэння канфліктаў, развіваюць мануальныя, тэатральныя здольнасци і пачуццё прыгажосці.
У праграму ўваходзяць:
• гульні і забавы, на свежым паветры і ў памяшканні: сюжэтна-ролевыя, інтэлектуальныя, якія развіваюць крэатыўнасць і рэфлексію, гульні на развіццё памяці і логікі, гульні на ўзаемадзеянне, камунікацыю і сацыялізацыю, гульні для фізічнага развіцця, хуткасць рэакцый, (заняткі на трэнажорах ), гульні на дзіцячай пляцоўцы, танцы;
• трэнінгі на развіццё камунікатыўных навыкаў і эмацыйнай сферы, для зняцця псіхалагічнай нагрузкі, камунікацыі без агрэсіі, практыкаванні на рэлаксацыю;
• тэатральныя паказы;
• гурткі: кулінарны гурток і творчыя майстэрні;
• гісторыка-архітэктурныя экскурсіі і паходы;
• катэхізацыя.
Выказваем падзяку Карытас Лінц за дапамогу ў рэалізацыі пастаральных праектаў у каталіцкіх парафіях Віцебскай дыяцэзіі.