9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Наведвальнікі клубу “Бэтэль” пры Карытас Віцебск здзейснілі падарожжа ў этна-культурны турыстычны комплекс "Наносы".
Турыстычны комплекс "Наносы" размешчаны ў аднайменнай вёсцы Наносы Мядзельскага раёна, на беразе возера Нарач. Менавіта такое размяшчэнне турыстычнага комплексу як нельга лепш дазваляе атрымаць асалоду ад казачных відаў беларускага лесу, які абмываецца празрыстымі водамі возера.
Нашых экскурсантаў чакала знаёмства з млыном і музеям самавараў. Шмат прыемных эмоцый удзельнікі вандроўкі атрымалі ад наведвання стайні, дзе знаходзяцца коні розных парод.
Усе ўдзельнікі падарожжа засталіся вельмі задаволены і добра правялі час.
Вандроўка сталася магчымай дзякуючы замежнай фінансавай падтрымцы.