Днямі дзеці і дарослыя з Лынтупаў наведалі з экскурсіяй горад Наваградак. Па дарозе завіталі ў вёску Літоўка, дзе месціцца адзіная ў Беларусі сядзіба ў стылі фэнтэзі. У Наваградку вандроўнікаў сустрэла экскурсавод і распавяла пра гісторыю горада. Экскурсанты пабылі на кургане Адама Міцкевіча, пабачылі руіны замка, прагуляліся па рынкавай плошчы, дзе якраз адбывалася свята “Вытокі”. Дзеткі набылі сабе сувеніры на памяць. Таксама ўсе наведалі  касцёл Святога Міхала, дазналіся пра яго гісторыю. На адваротным шляху падарожнікі завіталі ў вёску Усялюб, дзе месціцца самы старадаўні касцёл Беларусі – касцёл Святога Казіміра. Дзетак і дарослых сустрэў ксёндз, адміністратар распавяла вельмі цікавую гісторыю касцёла. Пасля падмацунку і гульняў на цудоўна ўпарадкаванай прыкасцёльнай тэрыторыі, стомленыя і шчаслівыя вандроўнікі выправіліся дадому. Экскурсія зрабілася магчымай дзякуючы дапамозе Карытас Прага.

IMG 20220618 091348oo

IMG 20220618 111624oo

IMG 20220618 110435oo

IMG 20220618 135501oo

IMG 20220618 153307oo

 

Похожие товары