9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Наведвальнікі клубу “Бэтэль” пры Карытас Віцебск здзейснілі неверагоднае падарожжа ў Вялікае Княства “Сула”. Сула – гэта першы ў Беларусі парк-музей інтэрактыўнай гісторыі нашай краіны, які месціцца непадалёк ад Менску. Дзесяць стагоддзяў беларускай гісторыя нібыта ажываюць на вачах. Экскурсантаў сустрэлі музыкі і праводзілі ў плаванне на сапраўдным дракары ў далёкія мінулыя часы. Мы наведалі стаянку першабытнага чалавека, паглядзелі на ўласныя вочы, як робяцца цуды ў майстэрні каваля і ганчара, выправіліся ў беларускі калегіюм, дзе пазнаёміліся з дзейнасцю беларускіх асветнікаў, а апасля нават патрапілі на прыём у палацык Стэфана Баторыя. Падарожжа на конным трамвайчыку прынесла шмат прыемных эмоцый. Пасля падмацунку ў мясцовай кавярні, удзельнікі вандроўкі выправіліся ў адваротны шлях і па дарозе наведалі касцёл святога Язэпа ў Рубяжэвічах. Ані спёка, ані брукаванка не здолелі перашкодзіць нашым падарожнікам у здзяйсненні запланаванага. Шчыра дзякуем за дапамогу валанцёрам Карытас Віцебск! Вандроўка сталася магчымай дзякуючы падтрымцы «Карытас Лінц».