9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Першая дыялогавая пляцоўка "Прафілактыка дэменцыі"
Няма сумневу, што любую праблему лепш вырашаць разам. Тым больш, калі гаворка ідзе пра такую складаную тэму, як дэменцыя. У сучасным грамадстве гэтая тэма належыць да стыгматызаваных (г.зн. тэма, якая выклікае негатыўныя адносіны). Таму найчасцей сваякі сталых людзей з дэменцыяй, сутыкнуўшыся з гэтай праблемай, застаюцца з ёй сам-насам.
Як пераадолець стыгматызацыю? Як дыягнасціраваць дэменцыю? Ці можна яе пазбегнуць? Што рабіць, калі камусьці з блізкіх паставілі дыягназ? Як будаваць камунікацыю з такімі людзьмі? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся падчас дыялогавай пляцоўкі для чальцоў сямей сталых людзей з дэменцыяй.
Яна была арганізавана сумеснымі намаганнямі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама і дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас Віцебск” на базе Віцебскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.
Акрамя карысных ведаў пра дэменцыю, чальцы пляцоўкі атрымалі магчымасць адчуць сябе на месцы людзей, якія страдаюць на дэменцыю, прыняўшы ўдзел у інтэрактыве пад назвай “Сімулятар дэменцыі”.
Напрыканцы трэба адзначыць, што мерапрыемства падобнага кшталту адбылося ў Віцебскай вобласці ўпершыню. Спадзяемся, што яно стане першай цаглінкай у стварэнні такога інфармацыйнага поля, дзякуючы якому людзі не будуць баяцца звяртацца за дапамогай і будуць ведаць, што рабіць у такой няпростай сітуацыі.
Выказваем шчырую падзяку Веры Мікалаеўне Астапенка, Таццяне Леанідаўне Аленскай, Вольге Аляксандраўне Беладзед, Святлане Віктараўне Казловай, Аляксандры Уладзіміраўне Карчагінай, Святлане Валянцінаўне Развецкай, Святлане Станіславаўне Саннікавай – людзям, без удзелу якіх гэта мерапрыемства было бы немагчымым. Гэта не толькі сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, але найперш людзі з жывой, чулай душой.