9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Пілігрымка па касцёлах Гродзенскай вобласці
20 чэрвеня для дзяцей з парафіі Святога Андрэя Апостала з Лынтупаў была арганізавана пілігрымка па касцёлах Гродзенскай вобласці.
Дзеці наведалі сем касцёлаў, даведаліся пра гісторыю не толькі касцёлаў, але і парафій.
Падчас наведвання адной са святынь была арганізавана святая Імша.
Акрамя духоўнага ўзбагачэння для дзяцей быў арганізаваны пасілак. Была арганізавана паляна са сталом і вогнішча. Дзеці з задавальненнем смажылі на вогнішчы сасіскі на шампурах, таксама маглі пакаштаваць бутэрброды, напоі і прысмакі.
Дадому ўсе вярталіся натхнёныя ўбачаным і пачутым.
Выказваем вялікую падзяку спонсарам за фінансавую падтрымку ў арганізацыі пілігрымкі.