9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Прадстаўнікі “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у абласным злёце валанцёраў "сярэбранага" ўзросту
У гонар Міжнароднага дня валанцёра ў Віцебску прайшоў ІІІ абласны злёт валанцёраў "сярэбранага" ўзросту, паведамляе vitbichi.by. Удзельнікі з Віцебскай вобласці з'ехаліся ў Лядовы палац. Там можна было агледзець цудоўныя выставы вырабаў, зробленыя рукамі валанцёраў і іх падапечных, пачуць у іх выкананні песні і ігру на музычных інструментах, убачыць танцавальныя нумары. Гучалі смех і музыка, свяціліся запалам вочы.
Як належыць мерапрыемству такога маштабу, не абышлося без узнагароджання лепшых валанцёраў за іх бескарыслівую працу. Падзякі ў намінацыі "За духоўна-патрыятычную дзейнасць" валанцёрам уручалі дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства "Карытас" Віцебскай дыяцэзіі ксёндз канонік Віктар Місевіч і прадстаўнік Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Аляксандр Лесавы.
Віцебшчына не проста лідзіруе сярод іншых абласцей па колькасці валанцёраў пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, але і па колькасці валанцёраў-мужчын. Зрэшты, не гэта галоўнае - усе "сярэбраныя" валанцёры, незалежна ад полу, спяшаюцца рабіць дабро і дарыць радасць.
Крысціна Дулебава, фота