9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Праект "HOPE": дапамога малазабяспечаным катэгорыям насельніцтва
У межах дадзенага праекта дапамогу ў выглядзе сельскагаспадарчых культур і жывёл, таксама кармоў для іх атрымалі малазабяспечаныя грамадзяне, інваліды, пенсіянеры, шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія і прыёмныя сем'і, а таксама людзі (сем'і), якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
У кастрычніку Карытас Віцебск наведаў Браслаў, Докшыцы і Оршу, дзе была раздадзена хатняя птушка (ад 10 да 16 галоў) і саджанцы пладовых дрэў.
На дадзены момант дапамогу атрымалі Браслаўскі, Аршанскі, Докшыцкі, Гарадоцкі і Віцебскі раёны Віцебскай вобласці.
Удзельнікі праекта выказваюць вялікую падзяку Карытас Віцебск і Карытас Лінц за аказаную дапамогу, якая паспрыяла паляпшэнню іх дабрабыту.
Рэалізацыя праекта “HOPE” стала магчымай дзякуючы фінансавай падтрымцы Карытас Лінц (Аўстрыя).