9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Праект "Разам!" наведаў Лёзна і Лепель
Летнімі днямі валанцёры і супрацоўнікі "Карытас Віцебск" наведалі дзетак і іх бацькоў у карэкцыйных цэнтрах Лёзна і Лепеля, а таксама завіталі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр Лёзна. Разам мы паспелі зрабіць шмат цікавага: майстравалі вялікае папяровае сэрцайка, малявалі, гуляліся ў твістэр і пускалі паветраныя бурбалкі. Валанцёры, дзеці, бацькі і супрацоўнікі з'ядналіся ў адну каманду, плённа і весела пабавілі час. Мерапрыемства арганізаванае ў межах праекта "Разам! Адказ на Кавід-19 для ўразлівых груп дзяцей у Беларусі" пры фінасавай дапамозе Caritas Linz, Renovabis, Kindermission. #CaritasBelarus #caritasvitebsk #caritaslinz #Kindermission #Renovabis #дзеці