17 лістапада 2021г. навучэнцы старэйшых класаў Ульскай сярэдняй школы Бешанковіцкага раёна ўзялі ўдзел у трэнінгу для ў рамках рэалізацыі праекта YES!* на тэму: "Прафарыентацыя і працаўладкаванне". Ва ўтульным памяшканні школьнай бібліятэкі мерапрыемства праводзіла трэнер праекта Крысціна Дзмітрыеўна Дулебава. Моладзь навучылася выяўляць асабістыя прафесійныя мэты, арыентавацца на рынку працы, правільна складаць рэзюмэ і прэзентаваць сябе.
У сяброўскай атмасферы час праляцеў хутка, весела і з карысцю.

* Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) - «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» рэалізуецца Нацыянальным Карытас па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у мэтах павышэння ўзроўню жыцця неабароненых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў.
#caritasvitebsk #CaritasBelarus #YES #YourJobBelarus #Ула #Бешанковіцкі_раён #школа #моладзь #віцебская_вобласць

u11

u33

u44

Похожие товары