24-25 верасня 2021г. адбыўся трэнінг для моладзі ў рамках рэалізацыі праекта YES!* на тэму: "Прафарыентацыя, працаўладкаванне і моладзевае прадпрымальніцтва". У ім узялі ўдзел навучэнцы і выкладчыца Полацкага каледжа ВДУ ім. П.М. Машэрава.
У першы дзень трэнінгу ўдзельнікі навучыліся выяўляць асабістыя прафесійныя мэты, арыентавацца на рынку працы, правільна складаць рэзюмэ і прэзентаваць сябе, а таксама пазнаёміліся з магчымасцямі моладзевага прадпрымальніцтва.
На другі дзень дзяўчаты і юнакі разам з трэнерам Дз'якавай Аксанай Мікалаеўнай наведалі экалагічнае свята "Жураўлі і Журавіны Міёрскага краю" у г. Міёры, дзе мелі магчымасць удзелу ў майстр-класах, арганізаваных мясцовымі бізнэс-ініцыятывамі, рамеснікамі, агратурыстычнымі сядзібамі, фермерскімі гаспадаркамі. А яшчэ ўдалося паназіраць за жураўлямі і паспрабаваць мясцовую прадукцыю з журавін.

* Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) - «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» рэалізуецца Нацыянальным Карытас па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Revovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у мэтах павышэння ўзроўню жыцця неабароненых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў.

8XQJBHPbNqc1

dcWMcdcYryI2

lJEu9oB8yow1

ewHNIX1acuU

 

Похожие товары