9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
"Разам!" у Гарадку
У межах праекта "Разам! Адказ на Кавіда-19 для ўразлівых груп дзяцей у Беларусі" супрацоўнікі і валанцёры Карытас Віцебскай дыяцэзіі наведалі з дабрачынным мерапрыемствам "Гарадоцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі". Падчас сустрэчы дзеткі і бацькі разам малявалі, стваралі вялікае папяровае сэрцайка, гуляліся з мыльнымі бурбалкамі і проста атрымлівалі асалоду і выдатны настрой ад супольных актыўнасцяў на свежым паветры ў цёплы летні дзень.
Мерапрыемства арганізаванае пры фінасавай дапамозе Caritas Linz, Renovabis, Kindermission.