9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
21-22 лютага Карытас Віцебскай дыяцэзіі зноў стаў пляцоўкай для абмеркавання пытанняў, звязаных з доглядам за людзьмі з дэменцыяй.
Выкладчык валідацыі і геранталогіі Сільвія Маер (Карытас Грац-Секкаў, Аўстрыя) падзялілася ведамі і вопытам у доглядзе за людзьмі з дэменцыяй.
Удзельнікі сустрэчы разам з запрошаным экспертам абмеркавалі пытанні старасці і дэменцыі, метад валідацыі пры дэменцыі, характарыстыкі дэменцыі па фазах развіцця, падзяліліся асабістым і прафесійным вопытам зносін з людзьмі з дэменцыяй.
Сустрэча складалася не толькі з тэарэтычнай часткі, але мела і практычны кампанент. Усе прысутныя выконвалі разнастайныя практыкаванні і тэхнікі, якія садзейнічаюць больш эфектыўнаму ўзаемадзеянню і аказанню дапамогі людзям з дэменцыяй.
Сустрэчы па абмене вопытам чарговы раз падкрэсліваюць, што праблема дэменцыі з'яўляецца вельмі актуальнай, бо больш за 55 млн. чалавек па ўсім свеце жыве з дэменцыяй. Штогод колькасць людзей з дэменцыяй павялічваецца на 10 млн. Таму падобныя сустрэчы дапамагаюць развіваць і ўдасканальваць навыкі ўзаемадзеяння, зносін з людзьмі з дэменцыяй.