9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Свята заканчэння катэхетычнага года ў вёсцы Канстанцінава
28 мая БКА "Карытас" Віцебскай дыяцэзіі разам з ксяндзом канонікам Валерыем Орсікам зладзілі ў вёсцы Канстанцінава мерапрыемства для дзяцей з парафій вёсак Дзеркаўшчыны і Канстанцінава, прысвечанае заканчэнню навучальнага (катэхэтычнага) года.
Сустрэча распачалася Святой Імшой, на якой маліліся за бацькоў, настаўнікаў, катэхетаў.
Таксама для дзяцей быў арганізаваны стол з пачастункамі і запрошаныя аніматары.
Дзякуем спонсарам за магчымасць арганізацыі свята!