18-19 лістапада 2021г. у ТЦСАН Глыбоцкага раёна ў межах рэалізацыі праекта YES!* адбыўся трэнінг на тэму "Падрыхтоўка да працаўладкавання маладых людзей з інваліднасцю". Для наведвальнікаў і спецыялістаў па сацыяльнай працы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў мерапрыемства правяла госця з Мінску, спецыяліст па суправаджальным працаўладкаванні Жаўняк Анастасія Іванаўна.

Удзельнікі даведаліся пра асаблівасці працаўладкавання людзей з інваліднасцю, патрабаванні да кандыдата, працоўны этыкет; гаварылі пра матывацыю да працы і выбар прафесіі; глядзелі цікавыя ролікі пра людзей з інваліднасцю, якія дасягнулі сваёй мэты, уладкаваліся на працу ці рэалізавалі ўласную бізнес-ідэю. Варта падкрэсліць, што трэнінг праводзіўся на "яснай мове" - адаптаванай для зразумення.

* Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) - «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» рэалізуецца Нацыянальным Карытас па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у мэтах павышэння ўзроўню жыцця неабароненых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў.

g1

g2

g3

Похожие товары